Я мову родную люблю.....

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

 

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

 

Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.

Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў.

Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў.

Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца.

Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць.

Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей.

Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы.

А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні.

У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення.

Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў.

Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні.

Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе.

Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя.

Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя.

Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі.

Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым.

Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей.

Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач.

Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя.

Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння).

Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення.

Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова.

Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення.

Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада.

Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

 

свернуть

Пальчыкавая гімнастыка

1.    Шарык

Вертыкальна скласці далоні. Пальцы абедзвюх рук датыкаюцца кончыкамі. У гэтым

становішчы падзьмуць на іх, пры гэтым

пальцы прымаюць форму шара. Паветра

«выходзіць» — і яны прымаюць зыходнае

становішча.

Хутка шарык надуваем.

Ён становіцца вялікі.

Шарык лопнуў, сапраўды —

Стаў ён тонкі і худы

2.    Юла

Вялікім пальцам праводзіць па кончыках

іншых пальцаў, ад указальнага да мезенца, і

наадварот. Выконваць як правай, так і левай

рукой.

Я юлу кручу, кручу,

І цябе я навучу

3.    Шарык

У мяне ёсць шарык —

Жоўты, як ліхтарык.   (Пальцы ў кулак.)

На яго з усіх бакоў

Шмат сядае матылькоў.

(Махі рукамі, якія ляжаць адна на адной.)

Хочуць сесці на мой шарык

Цёця муха і камарык.

(Пальцы адной рукі сабраны ў кулак, пальцы другой — дакранаюцца да яго.)

Сяду на яго сама… (На кулак кладзецца далонь.)

Бах! — і шарыка няма. (Пальцы распрамляюцца.)

                               А. Хадановіч

    4.   Гэта я

Дзеці паказваюць часткі цела і выконваюць

рухі ў адпаведнасці з тэкстам.

Гэта вочкі. Вось, вось.

Гэта вушкі. Вось, вось.

Гэта нос, гэта рот.

Там спінка. Тут жывот.

Гэта ручкі. Плясь-плясь.

Гэта ножкі. Топ-топ.

Ох! Стаміліся, выціраем лоб!

5.    Мае пальцы

Пальцы ў хованкі гулялі

(Згінаюць і разгінаюць пальцы.)

І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)

Раз, два, тры,

Раз, два, тры.

Дзе галоўкі?

(Паварочваюць кулакі ў бакі.)

Вось яны! (Паказваюць пальцы.)

6.    Павесім ручнік

«Стукай-грукай, малаток!» —

Напявае Петрусёк.

У сцяну забіў ён цвік

(«Забiваюць цвiк» то правай, то левай рукой.)

І павесiў свой ручнiк.

(Дзвюма рукамi «вешаюць» на цвiк ручнiк.)

7.    Я пальчатку надзяваю

Я пальчатку надзяваю,

У яе не патрапляю.

(Пагладжваюць па чарзе адной рукой другую,

нібыта надзяваюць пальчаткі.)

Раз, два, тры, чатыры, пяць —

(Загінаюць пальцы.)

Навучуся надзяваць.

8.    Рэпка

Бабка з дзедкам цягнуць рэпку,

(Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за

кончыкі пальцаў другой.)

Клічуць унучку,

А за ёй сабачку Жучку.

Потым кошку,

Следам мышку-малышку.

(Аднайменнымі пальцамі абедзвюх рук дакранаюцца адзін да аднаго.)

Вось і выцягнута рэпка.

9.    Яблыкі

Вялікі пальчык яблыкі трасе.

(Пальцы сціскаюць у кулак, разгінаюць вялікі

палец.)

Другі іх збірае. (Разгінаюць указальны палец.)

Трэці дадому іх нясе.

(Разгінаюць сярэдні палец.)

Чацвёрты высыпае.

(Разгінаюць безыменны палец.)

Самы маленькі — гарэза. (Разгінаюць мезенец.)

Усё, усё, усё з’ядае.

10.           Градкі

Лады, лады, ладкі,

Мы палолі градкі.

(Робяць рухі, нібыта рвуць зелле.)

Мы палолі самі,

Сваімі рукамі. (Круцяць рукамі.)

Ад стараннай працы выраслі на градцы

Вось такія буракі,

(Паказваюць іх памер дзвюма далонямі, нібыта

трымаюць мячык.)

Вось такія агуркі, (Разводзяць шырока рукі.)

А капусты качаны — вось такой велічыні!

(Паказваюць рукамі памер.)

11.            Світка з нітак

Каб купіў дзе вожык ніткі,

(Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за кончыкі пальцаў другой.)

А іголак мае шмат,

(Пальцы выпростваюць і максімальна разводзяць.)

Зайку ён пашыў бы світку, («Шыюць» світку.)

Зайка быў бы вельмі рад.

(Пляскаюць у далоні.)

                     С. Бестава

      12. Кот на печку пайшоў

Кот на печку пайшоў, (Пальцамі «крочаць».)

Гаршчок кашы знайшоў.

(Робяць «гаршчок» з далоней.)

На печы калачы,

(Далонямі «лепяць калачы».)

Як агонь гарачы. (Дзьмуць на далоні.)

Пернікі пякуцца,

Кату ў лапкі не даюцца. (Пагражаюць пальцамі.)

13. Дом

На палянцы стаіць дом,

(Паказваюць далонямі домік.)

І да дома мы ідзём.

(Рукамі робяць браму.)

Там браму адчыняем,

(Пальцы сціскаюць у кулак, выконваюць павароты ўлева-ўправа.)

Усіх у госці запрашаем!

(Выконваюць рукамі запрашаючыя рухі.)

       14. Насякомыя

На гары, на гары

Мак таўкуць камары.

(Стукаюць кулакамі адзін аб другі.)

Гэй, старайся ж,

Талака, —

(Ківаюць указальным пальцам.)

Будзе з маку мука. (Паказваюць далоні.)

Камарыкі

Мак таўкуць — (Пляскаюць у далоні.)

З той мукі бліны спякуць.  («Пякуць» бліны.)

                     К. Цвірка

     15. Да нас вясна прыйшла

Прыйшла вясна да нас —

Цудоўны, дзіўны час.

(Рукі выцягваюць наперад.)

За кветкамі пайшлі,

Вянок сабе сплялі!

(Пальцамі рухаюць, быццам плятуць вянок.)

     16. Радуюцца дарослыя і дзеці

Выкананне рухаў па ўзоры: на кожны радок дзеці загінаюць палец, апошні радок —

сціскаць і расціскаць кулак.

Хто яшчэ радуецца сонейку?

Радуецца дзядуля,

Радуецца бабуля,

Радуецца матуля,

Радуецца татачка,

Вельмі радуюся я.

Рада сонцу ўся сям’я!

 

     17. Мая сям’я

Гэты пальчык — дзядуля,

Гэты пальчык — бабуля,

Гэты пальчык — татачка,

Гэты пальчык — матуля,

Гэты пальчык — я.

(Па чарзе загінаюць пальцы.)

    18. Трамвай

Граюць рэйкі: та-ра-рай!

Едзе новенькі трамвай.

(Водзяць рабром далоні адной рукі па другой.)

Гру-гру-гру, — грукочуць рэйкі:

(Стукаюць рабром далоні па стале.)

Едзе так трамвай старэнькі.

(Пляскаюць у далоні.)

                     В. Бурлак

 

   19. Як вясна прыйшла ў гаі,

Разбудзіла ручаі

(«Крочаць» указальным і сярэднім пальцамі па

стале.)

І паклікала ізноў

Птушак з выраю дамоў.

(Махаюць рукамі да сабе.)

Прыляцелі жаўрукі,

І зязюлі, і шпакі,

Качкі, чэпікі,

Раюцца,

З імі ластаўкі.

Прыляцелі журавы,

Буслы, кнігаўкі...

Дзе ты тут усіх

Пералічыш іх! (Загінаюць пальцы.)

Прыляцелі, у полі селі… (Апускаюць далоні на стол.)

М. Танк

   20. Жаваранак

Птушка, птушка, прылятай!

Вясну чырвоную зазывай!

(Згінаюць і разгінаюць пальцы.)

Птушка крыльцамі махае,

Весяліць дзетак зазывае!

(Паказваюць рухамі рук, як ляціць птушка.)

Хто жыве на дне ракі? (Пляскаюць у далоні.)

Акуні і шчупакі,

Краснапёрка, ёрш і карп.

Ёсць вугры і ёсць ляшчы,

І падводныя карчы,

І прабітыя мячы. (Загінаюць на абедзвюх

руках пальцы па аднаму.)

Ціха, Таня, не пішчы! (Ківаюць указальным пальцам.)

                               А. Хадановіч

     21. Паляванне ў ванне

Я іду на паляванне:

Паляванне будзе ў ванне.

(Пальцамі «крочаць» па стале альбо па каленях.)

Там жывуць гумовы морж,

Рыба-кіт і рыба-ёрш.

Ёсць кальмары і дэльфіны,

І пінгвіны быць павінны!

Чарапах, вядома ж, тры.

І бабры, мае сябры.

(Загінаюць па аднаму пальцу.)

Эй вы там, хавайце пыскі!

Будзе мокра, будуць пырскі!

(Пальцы «хаваюць» у кулак.)

                               А. Хадановіч

    22. Грыбы

Мчыць машына, дым з трубы —

(Пальцы «крочаць» па стале.)

З дзедам едзем у грыбы. (Далонямі робяць літару Т.)

Шмат грыбоў, што ёсць у лесе,

(Пальцамі разводзяць у бакі.)

У маё вядзёрка ўлезе. (Дзвюма рукамі робяць «вядзёрка».)

Адыходжу крок ад сцежкі,

(Пальцамі датыкаюцца да стала.)

Мне насустрач — сыраежкі.

Я бяру адну і дзве,

І яшчэ адна ў траве.

Назбіраю шмат грыбоў, (Па чарзе загінаюць пальцы.)

У мяне да іх любоў. (Рукі прыціскаюць да грудзей.)

                               А. Хадановіч

23. Восеньскае лісце

Раз, два, тры, чатыры, пяць, (Загінаем пальчыкі, пачынаючы з вялікага.)

Будзем лісцікі збіраць. (Сціскаць і расціскаць кулачкі.)

Лісце бярозы, (Загінаем пальчыкі, пачынаючы з вялікага.)

Лісце рабіны,

Лісцікі таполі,

Лісце асіны,

Лісцікі дуба мы сабяром,

Маме букецік мы аднясём. (Пальчыкі «крочаць» па стале.)

 

 

свернуть

QR коды к белорусским сказкам

Вучымся роднай мове разам!!!

РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМІ

Вучымся роднай мове разам!!!

Кожны чацвёрты чацвер месяца заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску!

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. 

Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,   дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). 

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

Паважаныя  бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

 

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

 

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

 

 

 

 

 

 

свернуть

Приобщение детей дошкольного возраста к белорусскому языку

Приобщение детей дошкольного возраста к белорусскому языку.

Зачем ребенку изучать белорусский язык?

Во-первых,  изучение белорусского языка играет большую роль в приобщении детей к культурному наследию, духовным ценностям народа, населяющих Республику Беларусь, развитию речевой культуры и бережному, сознательному отношению к белорусскому языку. Знание родного языка  помогает осознать ребенку свои корни, прививает ему прекрасные качества – уважение, терпимость по отношению к другим языкам, культурам.

Во-вторых, двуязычие положительно сказывается на развитии памяти, сообразительности, быстроты реакции, умении понимать, анализировать. Дети, овладевшие в дошкольном возрасте двумя языками, как правило хорошо учатся, лучше других усваивают абстрактные науки, литературу и иностранные языки.

Когда стоит начинать изучение белорусского языка?

Постепенное развитие элементарных свойств белорусской речи можно начинать с раннего возраста, когда в основном действует механизм подражания. Эту работу необходимо проводить и в дальнейшем, расширяя ее на протяжении всего дошкольного детства, так как дети в этом возрасте уже способны воспринимать достаточно большой объём новых знаний.

Многие родители хотят помочь своим детям в изучении белорусского языка, но не всегда знают как. Данные рекомендации – это  способы помочь вашему ребенку постепенно изучать, ориентироваться в белорусском языке, отработать те или иные речевые умения.

Восемь шагов навстречу белорусскому языку или как родители могут помочь своему ребенку в изучении языка

  1. Смотрим по-белорусски

Можно начать с самого простого, с «Калыханкі», утренних программ для малышей на «Беларусь-3». А так же переводных мультиков на белорусском, например: «Шрек»,«Свинка Пеппа»  

Не стоит забывать и о сцене. Например, о таких постановках в Белорусском государственном театре юного зрителя: «Доктар Айбаліт», «Воўк і сямера казлят» «Тэдзі», «Мая маленькая чарадзейка», «Пінокіё»,  «Дзюймовачка», «Вяселы Роджар», «Кошчын Дом».

  1. Поем по-белорусски

Можно наряду с русскоязычными разучивать и белорусские песенки. Например, уже привычные нам «Jingle Bells» можно спеть и по-белорусски «Звон звініць», как и классическую «Маленькой елочке холодно зимой» в пер. В.Жуковича «Ў лесе яліначцы холадна зімой»; песни из любимых мультиков, например, песня из м/ф «Летучий голландец» – «Не шанцуе нам, прынцэсам, не шанцуе!».

  1. Рисуем по-белорусски

Можно использовать четверостишия и игры при рисовании. Например, «Кропка, кропка, побач – коска. Атрымаўся тварык просты. Ручкі, ножкі, агурочак - чалавек па свеце крочыць»   Так же рисункам ребенка можно давать белорусские названия: «Ялінка»,  «Кветка», «Сонейка», «Вясёлка», «Мама, тата, я» и обсуждать нарисованное на белорусском языке.

  1. Играем по-белорусски

Пусть это будет семейная игра или язык мамы и дочки, или перевод слов в уже знакомых всем играх. Например, «Раз, два, тры, чатыры, пяць. Я іду цябе шукаць». Просыпаться по-русски «С добрым утром!», а засыпать по-белорусски «Дабранач!». Научиться чисто по-белорусски чистить зубы:   «У мяне зубная шчотка, ею зубы чышчу чотка! Хто не чысціць зубы шчоткай, вырасце бяззубай цеткай!». Подобное можно  найти в книге А. Хадановича “Нататкі таткі” 

  1. Приглядываемся по-белорусски

Названия улиц, вывески магазинов, реклама на билбордах, торговые марки и даже надписи на майках мимо проходящих – белорусское слово можно встретить даже на заправке где угодно – главное, приглядеться.

  1. Читаем по-белорусски

По-белорусски можно познакомиться с Винни-Пухом и Пеппи – «Віня-пых і ўсе-ўсе-ўсе», «Піпі Доўгаяпанчоха», а так же мумми-троллями и хобитами, овечкой Аделей, Брык и Шусей. Читать истории, например, про йетти и корову Маму Му; «Снежны чалавек» Эвы Сусы в переводе А. Башаримовой, цикл историй Юи Висландер в переводе Н.Кондрусевич.

  1. Запоминаем по-белорусски

Детский ум гибок и восприимчив. Запоминать можно и по-русски, и по-английски, и по-белорусски сразу в одном стишке. Например, как это сделала Е.Терешкова в книге «Англійская мова. Слова за словам.  Вершы».      

  1. Говорим по-белорусски

С ребенком можно обсуждать, к примеру, как прошел день в детском  саду, насколько была интересной новая книга или мультфильм, куда ходили на выходных.

Так же можно заучивать с ребенком отдельные белорусские слова. Например, с помощью карточек, на которых с одной стороны пишется белорусское слово, а на другой стороне клеится рисунок. Хранить карточки лучше в конвертах, которые можно достать в транспорте, в очереди и играть с ребёнком всегда, когда образуется свободное время, которое будет полезно тратится.

Ещё один способ учить слова – это подписывать вещи в комнате ребёнка белорусскими словами, т.е. наклеивать стикеры. Находясь с ребенком в комнате, каждый раз можно обращать его внимание на стикеры и зачитывать ему слова или слушать самого ребенка, если он умеет читать.

свернуть

Куточак беларускай мовы

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ УСЕ МЫ, СУПРАЦОЎНІКІ ЎСТАНОВЫ І ВЫХАВАНЦЫ, СТАРАЕМСЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ У ЗНОСІНАХ ЯК МАГА БОЛЬШ БЕЛАРУСКІХ СЛОЎ. КАЛІ ЛАСКА, РАЗМАЎЛЯЙЦЕ І ВЫ З НАМІ ПА - БЕЛАРУСКУ, ПРЫХОДЗЯЧЫ РАНІЦАЙ У ЯСЛІ-САД, СКАЖЫЦЕ "ДОБРАЙ РАНІЦЫ!", "ДЗЯКУЙ!", "КАЛІ ЛАСКА!", А ЎВЕЧАРЫ - "ДА ПАБАЧЭННЯ!" 

ДАВАЙЦЕ БУДЗЕМ РАЗАМ ДАЛУЧАЦЬ НАШЫХ ДЗЕТАК ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ТАКОЙ ПРЫГОЖАЙ І НЕПАЎТОРНАЙ! 

Прыгажосць беларускай мовы

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. 

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".

Изображение Изображение

ИзображениеИзображение

Изображение

ИзображениеИзображениеИзображение

ИзображениеИзображение

ИзображениеИзображение

ИзображениеИзображение

свернуть